Канцэрт Яна Клапоцкага на Акадэмічнай


На Акадэмічнай 26 верасня ў 19:00 запрашаем на ўтульны і незвычайны канцэрт Яна Клапоцкага ў доме Песняра.

Ян Клапоцкi — музыка з Мінска, якi спалучэннем фолкавых элементаў, эксперыментальных матываў арт-року i метафарычнай лiрыкi спрабуе дакрануцца да душы чалавека, каб кожны слухач даведаўся нешта новае не толькi пра сябе, але i пра сусвет. Імкненне да прастаты ў песнях спалучаецца з вынаходлівасцю ў мелодыях і тэкстах, якія можна назваць сапраўднай паэзіяй.

26 верасня, 19:00
Музей Якуба Коласа. г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
40 рублёў
Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdw3N3wjlgYfbpiEpncEFmjnLcBTzNL...

461