Музейны занятак па археалогіі і рэстаўрацыі

У межах музейнай праграмы «Мы прыйшлі ў музей» у верасні 2025 года на пляцоўцы стацыянарнай выстаўкі «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» прайшлі музейна-педагагічныя заняткі «Ад археалагічных знаходак – да сакрэтаў рэстаўрацыйнага майстэрства». Вучні другіх класаў полацкіх школ даведаліся новую інфармацыю пра археалогію і рэстаўрацыю: як навукоўцы праводзяць раскопкі, якія інструменты выкарыстоўваюць, чаму важна берагчы кожны артэфакт.

Дзеці з захапленнем слухалі гісторыі пра полацкія знаходкі і ўяўлялі сябе ўдзельнікамі сапраўдных археалагічных экспедыцый. Далей школьнікі пагрузіліся ў свет рэстаўрацыі. Навуковы супрацоўнік музея падрабязна распавёў пра тое, што такое рэстаўрацыя, навошта яна патрэбна і якія этапы ўключае ў сябе працэс аднаўлення старажытных прадметаў. Дзеці задавалі шмат пытанняў і цікавіліся дэталямі працы археолага і рэстаўратара.

101