
Пахне лісцем гарэлым у Добрушы.
Ускалыхнецца душа за надзей.
Ах, як хораша!
Ах, я как мне хораша!
Ліставей.
Залаты ліставей.
Цішыня.
Вісе поўня над Іпуццю.
Хлапчукі абступілі касцёр.
На гармоні далёка дзесь рыпаюць.
І сумуе за поплавам бор.
Спеюць словы усцішана – светлыя…
Я без грому, ледзь чутна скажу:
“Усё, што ёсць у мяне запаветнага,
Я аддам.
Адчыніце душу”.Михась Башлаков